Беларуская Служба

Журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча кінулі за краты

24.12.2021 15:12
Следчы заявіў адвакату, што допытаў у бліжэйшыя дні не будзе, бо ён ідзе ў адпачынак.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/radiosvaboda

Жонка палітвязня журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча 24 снежня заключыла дамову з адвакатам і падрыхтавала перадачу, але ваду не прынялі.

Адвакат ужо меў размову са следчым Коласавым, які фармальна вядзе справу зняволенага журналіста.

Следчы заявіў, што 24 снежня ніякіх следчых дзеянняў ня будзе і сам ён сыходзіць у адпачынак. Не чакаецца допытаў Алега і ў выходныя. Калі будзе першы допыт, следчы не сказаў адвакату, толькі заявіў, што яе паклічуць.

Нагадаем, учора арыштавалі Алега Грузьдзіловіча. Ён праходзіць у справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Яе на журналіста завялі яшчэ ў ліпені.

Радыё Свабода/юл